15.09.2023
Увага бацькі! Супрацоўнікі ІСН Капыльскага РАУС папярэджваюць, што часта ашуканцы вярбуюць непаўналетніх у свае злачынныя схемы.
Сёння ашуканцы тэлефануюць грамадзянам і паведамляюць аб тым, што іх блізкія патрапілі ў бяду і патрэбная вялікая сума грошай. Як правіла, арганізатары такіх злачынных схем знаходзяцца за мяжой, а ў якасці кур'ераў, якім ахвяры перадаюць грошы, прывабліваюць жыхароў нашай краіны. Трывогу выклікае тое, што ашуканцы вярбуюць і выкарыстоўваюць у якасці кур'ераў непаўналетніх. Уцягванне ў злачынныя схемы адбываецца з дапамогай сацыяльных сетак і месэнджараў. Асноўная праблема сацыяльных сетак - гэта давер да тых, хто ўнесены ў спіс "сяброў". Бяздумная прапанова «сяброўства»
ад невядомых ці малавядомых людзей можа прывесці
да драматычных наступстваў. Відавочна, што ўзровень даверу да тых, хто знаходзіцца ў спісе "сяброў", па вызначэнні заўсёды будзе вышэй, чым да выпадковых людзей. З аднаго боку, гэта добра, бо фармуе лаяльную аўдыторыю вакол чалавека, але з іншага боку, адчыняе дзверы для зламыснікаў.
Ашуканцы запэўніваюць падлеткаў, што яны заробяць буйную суму грошай, але пра гэта ніхто не даведаецца, а значыць і адказнасць маладыя людзі не панясуць. Гэта катэгарычна няправільна: у дадзеным выпадку непаўналетнія кур'еры адказваюць па законе нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схемаў. Прыцягненне да адказнасці ажыццяўляецца на аснове артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства) з 16-гадовага ўзросту.
Чарговы раз супрацоўнікі Капыльскага РАУС нагадваюць простыя правілы як не стаць ахвярай кіберзлачынцы:
1. Захоўваць у таямніцы пін-код карты.
2. Прыкрываць далонню клавіятуру пры ўводзе пін-кода карты.
3. Не захоўваць пін-код разам з картай.
4. Не паведамляць СVV-код і не адпраўляць фота карты староннім.
5. Не паведамляць асабістыя дадзеныя, лагін і пароль доступу да сістэмы "Інтэрнэт - банкінг".