Націсніце для прагляду малюнка

"Шчодры вечар"

15.01.2026

Настаўнікі мастацкага аддзялення Мароз Мілана Анатольеўна і Сямашка Святлана Станіславаўна прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве "Шчодры вечар", які штогод праходзіць у аграгарадку Семежава 13 студзеня. Тут можна ўбачыць і прыняць удзел ва ўнікальным калядным абрадзе "Цары".
Ад нашай школы ўвазе наведвальнікаў была прадстаўлена выстава дзіцячых работ "Зімачка-зіма" і інтэрактыўная гульня, прысвечаная народным загадкам.

Галерэя малюнкаў

  • Падзяліцца

Інтэрнэт рэсурсы