Націсніце для прагляду малюнка

Нашыя вярнуліся з перамогай!!!

21.05.2026

Нашыя вярнуліся з перамогай!!! Вучань мастацкага аддзялення Карпеленя Аляксей годна прадставіў нашу школу на 17-ым адкрытым рэгіянальным конкурсе – пленэры імя Міхаіла Сеўрука, які праходзіў з 12 па 14 траўня ў горадзе Нясвіжы. Аляксей атрымаў дыплом лаўрэата 3 ступені ў намінацыі "пленэрны пейзаж" у сярэдняй узроставай групе. Таксама быў узнагароджаны і яго настаўнік Сямашка Святлана Станіславаўна за якасную падрыхтоўку навучэнцаў.

  • Падзяліцца

Інтэрнэт рэсурсы