Націсніце для прагляду малюнка

Справаздачны канцэрт "Сузор'е талентаў"

01.06.2026

26 мая ў раённым цэнтры культуры прайшоў справаздачны канцэрт Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў "Сузор'е талентаў" — і гэта было не проста выступленне, а сапраўдны выбух эмоцый, святла і творчасці!

Гэты вечар стаў яркім завяршэннем навучальнага года для нашай школы. На сцэну выйшлі тыя, хто даказвае: ТАЛЕНТ НЕ ВЕДАЕ МЯЖ

Ад віртуознай ігры на інструментах, праніклівых песень да палымяных танцаў - кожны нумар быў маленькай гісторыяй, якую артысты пражывалі разам з гледачом.

Сцэна ператварылася ў сапраўдны зорны небасхіл. Кожны нумар быў як новая яркая зорка, якая ўспыхвае талентам нашых вучняў!

  • Падзяліцца

Інтэрнэт рэсурсы